Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
24 верасня 2018, 11:23

У Беларусі ўбрана больш за палавіну плошчаў бульбы

24 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ўбрана больш за палавіну плошчаў бульбы. Такія даныя прыводзяцца ў аператыўнай зводцы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, паведамляе БЕЛТА.

Бульба ўбрана з 16,2 тыс. га (54,3 працэнта да плана), накапана 467,2 тыс. т. Ураджайнасць складае 287,6 ц/га. З палавіны плошчаў ужо ўбрана і кукуруза. Зерня кукурузы намалочана 503,6 тыс. т (ураджайнасць вышэйшая за мінулагоднюю - 82,5 ц/га супраць 60,7 ц/га).

Цукровыя буракі сабралі з 24,6 працэнта плошчаў, накапана больш за 1 млн т. Ураджайнасць склалася на ўзроўні 424,9 ц/га. Цукрыстасць вышэйшая за мінулагоднюю: 16,2 працэнта супраць 15,32 працэнта.

Паводле даных Мінсельгасхарча, азімыя збожжавыя пасеяны на 73,5 працэнта запланаваных плошчаў (962,1 тыс. га).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі