Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
08 кастрычніка 2018, 13:38

У Беларусі ўбрана больш за 80 працэнтаў плошчы бульбы

8 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ўбрана больш за 80 працэнтаў плошчы бульбы. Такія даныя прыводзяцца ў аператыўнай зводцы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, паведамляе БЕЛТА.

Паводле інфармацыі на 8 кастрычніка, бульба ўбрана з 24,3 тыс. га (81,2 працэнта ад плана). У Віцебскай вобласці ўбрана 95,4 працэнта плошчы, у Мінскай - 89,3 працэнта, Магілёўскай - 86,5 працэнта, Брэсцкай - 84,5 працэнта, Гродзенскай - 72,1 працэнта, Гомельскай - 62,5 працэнта. Усяго накапана 667,3 тыс. т бульбы, ураджайнасць складае 275 ц/га.

Кукуруза ўбрана з 736 тыс. га (76,1 працэнта ад плана). Зерня кукурузы намалочана 944,9 тыс. т (ураджайнасць вышэйшая за мінулагоднюю - 85 ц/га супраць 76,9 ц/га).

Цукровыя буракі сабралі з 46,9 працэнта плошчы, накапана амаль 2 млн т. Ураджайнасць склалася на ўзроўні 426,1 ц/га. Цукрыстасць вышэйшая за мінулагоднюю: 16,44 працэнта супраць 15,7 працэнта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі