Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
13 сакавіка 2018, 14:11

У Беларусі ў лютым падаражэлі бананы і вінаград, патаннелі памідоры

13 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ў лютым падаражэлі бананы і вінаград, патаннелі памідоры. Такая статыстыка размешчана на сайце Белстата, паведамляе БЕЛТА.

У цэлым прадукты харчавання і безалкагольныя напіткі сталі даражэйшымі на 0,71 працэнта.

У лютым найбольш значным быў рост цэн на бананы (23,22 працэнта), вінаград (13,75 працэнта) і бульбу (13,66 працэнта). Падаражэлі таксама капуста (на 10,72 працэнта) і агуркі (8,98 працэнта). Пры гэтым патаннелі памідоры (на 3,53 працэнта) і салодкі перац (на 3,08 працэнта). Патаннеў на 2,57 працэнта цукар-пясок, на 1,99 працэнта - кансерваваныя фрукты, на 1,53 працэнта - сухафрукты і шакалад.

Абед у сталовай стаў даражэйшым на 0,98 працэнта, у рэстаране - таннейшым на 0,65 працэнта.

Нехарчовыя тавары падаражэлі на 0,18 працэнта. Адзенне стала таннейшым на 0,9 працэнта. Абутак падаражэў на 2,11 працэнта.

Паслугі сталі даражэйшымі на 2,52 працэнта. Жыллёва-камунальныя паслугі выраслі ў цане на 7,44 працэнта, паслугі культуры - на 2,21 працэнта (пры гэтым білеты на канцэрты - 7,6 працэнта). Таннейшымі сталі санаторна-аздараўленчыя і турпаслугі.

Інфляцыя ў Беларусі ў лютым склала 0,9 працэнта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі