Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
10 жніўня 2017, 19:44

У Беларусі ў ліпені зафіксавана дэфляцыя

10 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі ў ліпені склаў 99,9 працэнта, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі ў ліпені ў параўнанні з чэрвенем 2017 года склаў 99,9 працэнта, са снежнем 2016-га - 103,3 працэнта.

Базавы індэкс спажывецкіх цэн, што выключае змяненне цэн на асобныя тавары і паслугі, якія падпадаюць пад уплыў фактараў адміністрацыйнага і сезоннага характару, у ліпені ў параўнанні з чэрвенем склаў 100,4 працэнта, са снежнем 2016 года - 102 працэнты.

Харчовыя тавары ў ліпені знізіліся ў цане на 0,7 працэнта ў параўнанні з чэрвенем бягучага года і выраслі на 3,5 працэнта адносна снежня 2016-га. Цэны на нехарчовыя тавары павялічыліся на 0,4 працэнта ў параўнанні з чэрвенем 2017 года і на 1,4 працэнта ў параўнанні са снежнем 2016-га.

Індэкс спажывецкіх цэн на паслугі ў ліпені склаў 100,6 працэнта да чэрвеня бягучага года і 105,8 працэнта - да снежня 2016-га.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі