Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
23 студзеня 2018, 10:45

У Беларусі ў 2018 годзе пройдзе 265 стартап-мерапрыемстваў

23 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ў 2018 годзе пройдзе 265 стартап-мерапрыемстваў. Гэта прадугледжана планам правядзення стартап-мерапрыемстваў, зацверджаным міністрам эканомікі Уладзімірам Зіноўскім, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт Мінэканомікі.

Падтрымка стартап-руху з'яўляецца адным са значных інструментаў развіцця інавацыйнага прадпрымальніцтва ў Беларусі. "Практыка падрыхтоўкі штогадовых планаў правядзення стартап-мерапрыемстваў склалася з 2012 года і паспяхова зарэкамендавала сябе ў працэсе ўзаемадзеяння Мінэканомікі, аблвыканкамаў (Мінгарвыканкама) з арганізацыямі, што ажыццяўляюць падрыхтоўку і правядзенне стартап-мерапрыемстваў. Гэта дае магчымасць названым арганізацыям карыстацца арганізацыйнай, інфармацыйнай і фінансавай падтрымкай мясцовых органаў улады", - гаворыцца ў паведамленні Мінэканомікі.

Цяпер Мінэканомікі ўзаемадзейнічае з больш як 20 ключавымі арганізацыямі, якія займаюцца дзейнасцю па арганізацыі і правядзенні стартап-мерапрыемстваў. Акрамя таго, для забеспячэння ўзаемадзеяння гэтых арганізацый з органамі дзяржкіравання вызначаны пералік службовых асоб аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама, адказных за рэалізацыю мерапрыемстваў, якія прадугледжваюць развіццё і дзяржаўную падтрымку стартап-руху ў Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі