Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
03 мая 2018, 12:55

У Беларусі рыхтуецца праект плана дзяржаўнай стандартызацыі на 2019 год

3 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі фарміруецца праект плана дзяржаўнай стандартызацыі на 2019 год, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Дзяржстандарту.

Рэспубліканскія органы дзяржкіравання, а таксама арганізацыі, не падпарадкаваныя ім, могуць накіраваць свае прапановы-заяўкі да 30 мая бягучага года. Яны афармляюцца ў адпаведнасці з дзеючымі правіламі распрацоўкі дзяржаўных стандартаў Беларусі (СТБ), міждзяржаўных стандартаў (ДАСТ), тэхнічных кодэксаў існуючай практыкі Беларусі (ТКП).

Кожная прапанова павінна мець тэхніка-эканамічнае абгрунтаванне, інфармацыю аб выканаўцах работ, тэрмінах распрацоўкі, крыніцах фінансавання. Яна таксама павінна прайсці працэдуру разгляду і адабрэння ў нацыянальных тэхнічных камітэтах па стандартызацыі (пры наяўнасці), калі статус распрацоўкі - СТБ. Калі прапануецца распрацоўка ДАСТ, то неабходны разгляд і галасаванне па гэтай прапанове ў рамках міждзяржаўных тэхнічных камітэтаў па стандартызацыі, за якімі замацавана адпаведная сфера дзейнасці або аб'ект стандартызацыі.

"Прыярытэтная ўвага пры ўключэнні тэм у праект плана дзяржаўнай стандартызацыі на 2019 год будзе ўдзелена распрацоўцы стандартаў, накіраваных на павышэнне канкурэнтаздольнасці прадукцыі і паслуг, іх экспартнага патэнцыялу, выпуск інавацыйных відаў прадукцыі, развіццё інтэграцыйных працэсаў у рамках ЕАЭС і СНД, гарманізацыю з міжнароднымі і еўрапейскімі стандартамі, а таксама з патрабаваннямі краін - членаў СГА", - адзначылі ў прэс-службе.

У Беларусі цяпер функцыянуюць 45 нацыянальных тэхнічных камітэтаў па стандартызацыі, дзейнасць якіх ахоплівае асноўныя галіны прамысловасці. У рамках СНД налічваюцца 172 міждзяржаўныя тэхнічныя камітэты па стандартызацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі