Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
12 лютага 2019, 10:30

У Беларусі рэфармуюць сістэму бухуліку і справаздачнасці сектара дзяржкіравання

12 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі рэфармуюць нацыянальную сістэму бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці сектара дзяржаўнага кіравання. Канцэпцыя рэфармавання і план адпаведных мерапрыемстваў зацверджаны пастановай Савета Міністраў ад 9 лютага 2019 года нумар 82, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт урада.

Галоўная мэта рэфармавання сістэмы бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці - павышэнне якасці і празрыстасці інфармацыі аб фінансавым становішчы і выніках дзейнасці арганізацый сектара дзяржкіравання.

Канцэпцыяй прадугледжана распрацоўка і ўкараненне адзінага плана рахункаў, інтэграванага з бюджэтнай класіфікацыяй. Укараняць адзіны план рахункаў у практыку вядзення бухуліку арганізацый прадугледжваецца ў два этапы. На першым этапе плануецца прымяненне адзінага плана рахункаў на ўзроўні асобных дзяржорганаў і іншых бюджэтных арганізацый у час пілотных праектаў. На другім этапе прадугледжваецца ўкараненне адзінага плана рахункаў у практычную дзейнасць усіх арганізацый сектара дзяржкіравання, якія маюць статус бюджэтных арганізацый.

Адзін з ключавых фактараў эфектыўнай рэалізацыі канцэпцыі - развіццё кадравага патэнцыялу. Павышэнне кваліфікацыі спецыялістаў плануецца арганізоўваць з улікам максімальнай колькасці навучэнцаў, мінімальных тэрмінаў навучання, абгрунтаваных затрат для дасягнення вынікаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі