Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
21 сакавіка 2018, 17:49

У Беларусі распрацоўваецца ўказ аб падтрымцы экспарцёраў для ўдзелу ў міжнародных выстаўках

21 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі распрацоўваецца ўказ аб падтрымцы экспарцёраў для ўдзелу ў міжнародных выстаўках, паведаміў сёння журналістам старшы саветнік упраўлення каардынацыі знешнеэканамічнай дзейнасці МЗС Яўген Лазараў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Адказваючы на пытанне, на якой стадыі знаходзіцца распрацоўка ўказа аб падтрымцы экспарцёраў для ўдзелу ў міжнароднай выставачнай дзейнасці, прадстаўнік МЗС сказаў, што такі дакумент цяпер распрацоўваецца. "Але гэта не просты дакумент. Неабходна дакладна вылучыць і ўзгадніць тыя крытэрыі, па якіх будзе аказвацца гэта дапамога. Яна павінна быць адраснай і дзейснай. Менавіта цяпер гэтым пытаннем МЗС сумесна з іншымі зацікаўленымі дзяржорганамі і займаецца", - падкрэсліў ён.

Яўген Лазараў растлумачыў, што неабходная прававая аснова ствараецца, каб забяспечыць эфектыўнасць выкарыстання бюджэтных сродкаў пры арганізацыі міжнародных выставак.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі