Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
21 мая 2018, 12:14

У Беларусі прапануецца дазволіць рэгулярным аўтаперавозчыкам да канца года працаваць без конкурсаў

21 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі прапануецца дазволіць рэгулярным аўтаперавозчыкам да канца года працаваць без конкурсаў. Адпаведнае рашэнне змешчана ў праекце ўказа "Аб некаторых пытаннях ажыццяўлення міжгародніх аўтамабільных перавозак пасажыраў", размешчаным на сайце Міністэрства транспарту і камунікацый для грамадскага абмеркавання, паведамляе БЕЛТА.

Для забеспячэння транспартнага абслугоўвання насельніцтва і развіцця міжгародніх аўтамабільных перавозак пасажыраў у рэгулярных зносінах прапануецца ўстанавіць, што права выканання міжгародніх унутрыабласных, міжгародніх міжабласных аўтаперавозак пасажыраў у рэгулярных зносінах прадастаўляецца без правядзення конкурсу юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам, якія адпавядаюць патрабаванням заканадаўства аб аўтамабільным транспарце і аўтамабільных перавозках, на падставе дагавора аб арганізацыі аўтамабільных перавозак пасажыраў у рэгулярных зносінах.

Указ павінен распаўсюдзіць сваё дзеянне на адносіны, што ўзніклі з 23 студзеня 2018 года, і дзейнічае да 31 снежня бягучага года.

Выказаць прапановы па праекце ўказа жадаючыя могуць да 24 мая ўключна, накіраваўшы інфармацыю на электронны адрас: project@niit.by.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі