Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
20 сакавіка 2017, 11:50

У Беларусі прапануецца адмяніць ліцэнзаванне для васьмі відаў дзейнасці

20 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі прапануецца адмяніць ліцэнзаванне для васьмі відаў дзейнасці, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар дэпартамента па прадпрымальніцтве Міністэрства эканомікі Пётр Арушаньянц.

Пётр Арушаньянц адзначыў, што прапановы Міністэрства эканомікі па стымуляванні дзелавой актыўнасці, выключэнні залішніх патрабаванняў да суб'ектаў гаспадарання, удасканаленні кантрольна-нагляднай дзейнасці перададзены ўжо ў Адміністрацыю Прэзідэнта. "Акрамя таго, мы падрыхтавалі прапановы і ў складзе рабочай падгрупы па пытаннях сістэмнага скарачэння колькасці адміністрацыйных працэдур, якую ўзначальвае першы віцэ-прэм'ер Васіль Мацюшэўскі. Сёння Савет Міністраў таксама ўнясе іх у Адміністрацыю", - расказаў ён.

Дырэктар дэпартамента па прадпрымальніцтве нагадаў, што адным з пытанняў, якое абмяркоўвалася ў час рабочых сустрэч падгрупы на чале з Васілём Мацюшэўскім, было пытанне ўдасканалення працэдуры ліцэнзавання. "У тым дакуменце, які ўрад сёння ўнясе ў Адміністрацыю, прадугледжваецца адмена для васьмі відаў ліцэнзавання, што не адносяцца да аховы здароўя, жыцця і нацыянальнай бяспекі. Пры гэтым для тых відаў дзейнасці, якія застаюцца, ліцэнзаванне будзе максімальна спрошчана. У прыватнасці, прадугледжваецца адмена паняцця "грубае парушэнне ліцэнзійных патрабаванняў", а таксама канчатковае ўкараненне прынцыпу "адно акно" для тых відаў дзейнасці, якія будуць падлягаць ліцэнзаванню", - расказаў ён.

Пётр Арушаньянц нагадаў, што да 20 сакавіка і астатнія дзяржаўныя органы павінны ўнесці свае прапановы па стымуляванні дзелавой актыўнасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі