Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
21 верасня 2018, 14:13

У Беларусі плануюць стварыць грузавы электрамабіль

21 верасня, Мінск /Вера Сяргеева - БЕЛТА/. У Беларусі плануюць стварыць грузавы электрамабіль. Аб гэтым паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі начальнік навукова-інжынірынгавага цэнтра "Электрамеханічныя і гібрыдныя сілавыя ўстаноўкі мабільных машын" Аб'яднанага інстытута машынабудавання НАН Беларусі Аляксандр Бялевіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы рушылі наперад у распрацоўцы легкавога аўтамабіля. У канцы года плануем прадставіць навінку. Работа ў гэтым напрамку актыўна вядзецца. Адносна галіны камерцыйнага транспарту цесна працуем з Мінскім аўтамабільным заводам, рыхтуецца праект па стварэнні грузавога электрамабіля", - сказаў Аляксандр Бялевіч.

Ён падкрэсліў, што ў развіцці электратранспарту ўпор робіцца на распрацоўку кампанентнай базы - электрапрывода, накапляльнікаў энергіі. "Інакш не зможам забяспечыць лакалізацыю, якая дазволіла б заявіць аб тым, што гэта беларускі прадукт", - растлумачыў эксперт.

Праграма развіцця электратранспарту ў Беларусі, паводле яго слоў, узгоднена Нацыянальнай акадэміяй навук і перададзена ў Савет Міністраў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі