Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
09 ліпеня 2019, 16:17

У Беларусі плануецца пашырыць пералік жывёл, што падлягаюць ідэнтыфікацыі і рэгістрацыі

9 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Птушку, рыбу і пушных звяроў у Беларусі плануецца ўключыць у пералік жывёл, што падлягаюць ідэнтыфікацыі, рэгістрацыі і прасочвальнасці. Гэта прадугледжана праектам закона "Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь "Аб ідэнтыфікацыі, рэгістрацыі, прасочвальнасці сельскагаспадарчых жывёл (статкаў), ідэнтыфікацыі і прасочвальнасці прадуктаў жывёльнага паходжання", паведаміла сёння журналістам дырэктар Цэнтра інфармацыйных сістэм у жывёлагадоўлі Анжэла Боршч у прэс-цэнтры БЕЛТА.

"Закон дапрацаваны, спадзяюся, у лістападзе гэтыя дапаўненні і змяненні будуць прыняты. У нас пашырыцца спектр рэгістрацыі жывёл. На гэты час мы рэгіструем пяць відаў жывёл: буйную рагатую жывёлу, свінней, авечак, коз, коней. У абноўленым законе дабавяцца новыя жывёлы - пушныя звяры, трусы, птушка, рыба і іншыя жывёлы-гідрабіёнты", - сказала Анжэла Боршч.

Цяпер ідэнтыфікавана і зарэгістравана ў дзяржаўнай інфармацыйнай сістэме ўсё пагалоўе буйной рагатай жывёлы, авечак, коз, коней і свіней, што знаходзяцца на жывёлагадоўчых аб'ектах Беларусі.

Дзяржаўная інфармацыйная сістэма ідэнтыфікацыі, рэгістрацыі, прасочвальнасці жывёл і прадукцыі жывёльнага паходжання (ДІС AITS) складаецца з трох інфасістэм: "AITS-Жывёлы", "AITS-Прасочвальнасць" і "AITS-Ветбяспека".

Цэнтр інфармацыйных сістэм у жывёлагадоўлі вядзе гэту сістэму, уносіць змяненні і дапаўненні ў інфармацыю, што ў ёй захоўваецца, аказвае на дагаворнай аснове паслугі па ідэнтыфікацыі і рэгістрацыі жывёл (статкаў). -0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі