Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
20 лютага 2017, 09:19

У Беларусі павялічылі надбаўкі да закупачных цэн на сельгаспрадукцыю насельніцтва

20 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ўстаноўлены надбаўкі да закупачных цэн на сельскагаспадарчую прадукцыю, што закупляецца ў насельніцтва, у 2017 годзе. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання нумар 11 ад 9 лютага 2017 года, якая апублікавана 18 лютага на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Памер надбаўкі за 1 кг малака буйной рагатай жывёлы базіснай тлустасці, што закупляецца ў насельніцтва і пастаўляецца арганізацыям для далейшай перапрацоўкі, складзе Br0,04. За 1 кг маладняку буйной рагатай жывёлы жывой вагой да 100 кг, што закупляецца ў насельніцтва арганізацыямі для гадоўлі, надбаўка будзе ў памеры Br0,40.

У 2016 годзе надбаўкі былі ўстаноўлены ў памеры Br370 і Br3 750 (да дэнамінацыі) адпаведна.

Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання і распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, якія ўзніклі з 1 студзеня 2017 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі