Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
22 мая 2018, 19:21

У Беларусі падрыхтаваны праект канцэпцыі прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2019 год

22 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі падрыхтаваны праект канцэпцыі прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2019 год і асноўных макраэканамічных параметраў да 2021 года. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства эканомікі, паведамляе БЕЛТА.

Сёння ў Міністэрстве эканомікі пад старшынствам першага намесніка прэм'ер-міністра Беларусі Васіля Мацюшэўскага адбылося чарговае пасяджэнне міжведамаснай рабочай групы для фарміравання прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2019 год. Адкрываючы пасяджэнне, міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі адзначыў вялікі аб'ём праведзенай работы па фарміраванні сцэнарных умоў, макрапараметраў, драйвераў і фактараў эканамічнага росту на бліжэйшыя тры гады. "На нашым сённяшнім пасяджэнні мы павінны прыняць прынцыповыя рашэнні па забеспячэнні збалансаванасці эканомікі, павышэнні эфектыўнасці функцыянавання дзяржаўнага сектара, эфектыўным размеркаванні рэсурсаў. Яны стануць асновай для распрацоўкі будучых прагнозных дакументаў - праектаў указа і пастановы аб прагнозе-2019", - падкрэсліў ён.

Праект канцэпцыі прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2019 год і асноўных макраэканамічных параметраў да 2021 года прадставіў удзельнікам пасяджэння намеснік міністра эканомікі Аляксандр Чарвякоў.

У час нарады абмяркоўваліся асноўныя прагнозныя параметры знешніх і ўнутраных умоў, іх уплыў на магчымыя сцэнарыі работы эканомікі краіны ў 2019-2021 гадах, складнікі прагнозу-2019 з пункту гледжання драйвераў эканамічнага росту.

Удзельнікі пасяджэння выказалі шэраг прапаноў адносна праекта канцэпцыі. Дапрацаваную версію дакумента плануецца разгледзець на пашыраным пасяджэнні калегіі пры ўдзеле членаў міжведамаснай рабочай групы і ў далейшым прадставіць яе на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў.

У пасяджэнні прынялі ўдзел намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Сяргей Калечыц, першы намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Андрэй Лабовіч, кіраўнік Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Наталля Паўлючэнка, старшыня пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Уладзімір Панцюхоў і інш.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі