Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
23 кастрычніка 2018, 16:26

У Беларусі не плануецца павышаць кошт чыгуначных білетаў - Сівак

23 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр транспарту і камунікацый Анатоль Сівак сёння ў прэс-цэнтры БЕЛТА заявіў, што павышэнне кошту чыгуначных білетаў пакуль не плануецца, і расказаў, ад чаго залежыць змяненне скорасці паяздоў.

Паводле яго слоў, скорасць амаль на 100 працэнтаў залежыць ад стану інфраструктуры. У Беларусі ўстаноўленая скорасць руху пасажырскіх паяздоў складае 140 км/гадз. Паводле агульнапрынятага паняцця, скорасныя паязды развіваюць скорасць у межах 160 км/гадз. "Такіх скорасных паяздоў у Беларусі няма. Ёсць яшчэ паняцце высакаскорасныя паязды - больш за 250 км/гадз - гэта тое, што мы спрабуем цяпер прагаворваць, калі абмяркоўваем еўразійскую чыгунку", - праінфармаваў міністр.

Анатоль Сівак растлумачыў, што існуючыя пуці ў рэспубліцы выкарыстоўваюцца і для грузавых, і для пасажырскіх паяздоў. Ёсць участкі пуцей, напрыклад, ад Брэста да Баранавіч, дзе ўжо сёння па стане інфраструктуры можна развіваць скорасць 200 км/гадз. І ёсць паязды, якія могуць па 160 км/гадз праходзіць на гэтых участках. "Але тут вось такая залежнасць: грузавыя паязды могуць рухацца са скорасцю 90 км/гадз. А БЧ - адзіная чыгунка, якая ніводнага рубля не бярэ на інфраструктуру з бюджэту ў адрозненне ад некаторых суседніх краін. Яе дзейнасць шмат у чым залежыць ад паспяховасці грузавых перавозак. Любое павелічэнне скорасці пасажырскіх паяздоў змяншае колькасць грузавых паяздоў. Гэта значыць, пасажырскі поезд элементарна даганяе грузавы састаў, які трэба знімаць з графіка, што эканамічна робіць сітуацыю нявыгаднай", - адзначыў ён.

Такім чынам, калі кампенсаваць выпаданне грузавых перавозак, то трэба гаварыць аб даходнай цане пасажырскіх перавозак, прадоўжыў кіраўнік Мінтранса. Але БЧ пакуль не бачыць неабходнасці павышаць кошт чыгуначных перавозак пасажыраў унутры рэспублікі. "Нас гэты існуючы баланс пакуль задавальняе. Канкурэнтнасць бачыцца ў частцы аўтамабільнага і чыгуначнага транспарту, каб мець магчымасць дабірацца да абласнога цэнтра за тры гадзіны. Чыгуначнікі да гэтага імкнуцца: пастаянна праводзіцца работа па рамонце і рэканструкцыі ўчасткаў, якія абмяжоўваюць скорасці руху", - дадаў Анатоль Сівак.

У якасці прыкладу міністр прывёў скарачэнне часу руху да Гродна, што стала вынікам пэўных інфраструктурных змяненняў. "Гэта расцягнутыя па часе праграмы, таму што павінны праводзіцца ў так званыя вокны, без адмены і пасажырскіх, і грузавых саставаў. Такая работа прадаўжаецца", - паведаміў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі