Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
03 кастрычніка 2018, 13:05

У Беларусі можа з'явіцца прафесійная арганізацыя па кіраванні праектамі

3 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі можа быць створана Нацыянальная прафесійная арганізацыя па кіраванні праектамі. Такая магчымасць абмяркоўвалася на круглым стале ў Мінску з удзелам прадстаўнікоў міжнароднай асацыяцыі кіравання праектамі (IPMA), паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным агенцтве інвестыцый і прыватызацыі.

На круглым стале з удзелам прадстаўнікоў дзяржорганаў, бізнес-саюзаў, устаноў адукацыі абмяркоўваліся напрамкі магчымага супрацоўніцтва спецыялістаў і арганізацый Беларусі з IPMA. Міжнародная асацыяцыя выступіла з ініцыятывай па стварэнні ў Беларусі нацыянальнай прафесійнай асацыяцыі па кіраванні праектамі праз прадстаўнікоў акадэмічных колаў і далучэння яе да IPMA.

Міжнародная асацыяцыя кіравання праектамі створана ў 1965 годзе і базіруецца ў Швейцарыі. Асацыяцыя прызначана аб'яднаць спецыялістаў у галіне кіравання праектамі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі