Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
09 кастрычніка 2018, 10:17

У Беларусі для юрыдычных асоб і ІП могуць забараніць анлайн-гандаль ужыванымі рэчамі

9 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Анлайн-гандаль ужыванымі рэчамі могуць забараніць у Беларусі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

Такая прапанова змешчана ў праекце пастановы Савета Міністраў, які прадугледжвае змяненні і дапаўненні ў правілы продажу тавараў пры рознічным гандлі па ўзорах. Дакумент вынесены на грамадскае абмеркаванне, азнаёміцца з ім можна на сайце ведамства.

У прыватнасці, канцэрн "Беллегпрам" ініцыіраваў дапоўніць пералік тавараў, продаж якіх не дапускаецца пры гандлі па ўзорах, былымі ва ўжыванні адзеннем і абуткам.

Як растлумачылі ў МАРГ, пры рэалізацыі такіх тавараў праз інтэрнэт-магазіны ў пакупнікоў няма магчымасці ў поўным аб'ёме атрымаць інфармацыю аб іх стане і існуючых недахопах па фатаграфіях або апісаннях на сайце. Пры гэтым пакупнікі, набываючы анлайн былыя ва ўжыванні тавары па папярэдняй аплаце, пазбаўляюцца ў далейшым магчымасці іх вяртання, паколькі ў адпаведнасці з п.2 арт.28 закона аб абароне правоў спажыўцоў гэта катэгорыя тавараў абмену і вяртанню не падлягае.

Прэс-сакратар ведамства Аліна Гілевіч звярнула ўвагу, што прапанова па забароне продажу ўжываных рэчаў датычыцца толькі юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія займаюцца рознічным гандлем. "Адпаведна, фізічных асоб, якія гандлююць сваімі рэчамі на розных пляцоўках, гэта норма не закране", - адзначыла прадстаўнік МАРГ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі