Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
03 мая 2018, 10:31

У Беларусі аптымізуецца парадак прадстаўлення справаздачнасці суб'ектамі рынку Форэкс

3 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі аптымізуюцца аб'ёмы, формы і парадак прадстаўлення справаздачнасці суб'ектамі пазабіржавага рынку Форэкс. Гэта прадугледжана пастановай праўлення Нацыянальнага банка ад 2 красавіка 2018 года нумар 153 "Аб справаздачнасці Нацыянальнага форэкс-цэнтра, форэкс-кампаній, банкаў, нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый па пытаннях, звязаных з дзейнасцю на пазабіржавым рынку Форэкс", якая ўступіць у сілу з 1 кастрычніка 2018 года. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацбанка.

У адпаведнасці з пастановай справаздачнасць аб усіх аперацыях суб'ектаў пазабіржавага рынку Форэкс і іх кліентаў павінна будзе змяшчаць звесткі аб аперацыях, праведзеных з выкарыстаннем не толькі праграмнага забеспячэння, якое дазваляе мець мноства рознанакіраваных і (або) аднанакіраваных пазіцый па асобным базавым актыве (хеджынгавая сістэма ўліку пазіцый), але і праграмнага забеспячэння, якое дазваляе мець па асобным базавым актыве толькі адну пазіцыю (нетынгавая сістэма ўліку пазіцый).

Новыя форма і аб'ём справаздачнасці забяспечаць большую супастаўнасць яе даных з данымі лог-файлаў кліентаў, у якіх ажыццяўляецца пратакаліраванне дзеянняў кліента і суб'ектаў пазабіржавага рынку Форэкс па аперацыях кліента з беспаставачнымі пазабіржавымі фінансавымі інструментамі. Больш высокая супастаўнасць гэтых даных павысіць эфектыўнасць іх выкарыстання пры вырашэнні спрэчных сітуацый паміж суб'ектамі пазабіржавага рынку Форэкс і іх кліентамі.

Акрамя таго, прадугледжваецца інфармаванне Нацыянальным форэкс-цэнтрам Нацыянальнага банка аб выяўленых фактах істотнага адхілення цаны базавага актыву ад сярэдняй цаны на яго па рынку ў адпаведны момант часу пры правядзенні суб'ектамі пазабіржавага рынку Форэкс аперацый з беспаставачнымі пазабіржавымі фінансавымі інструментамі. Гэта мера дасць магчымасць узмацніць кантроль за выкананнем суб'ектамі рынку патрабаванняў аб выкананні распараджэння кліента аб фіксацыі цаны базавага актыву на лепшых для кліента ўмовах у гэты момант часу.

"Уносімыя ў дзеючую справаздачнасць змяненні будуць садзейнічаць далейшаму развіццю пазабіржавага рынку Форэкс у Беларусі і ўзмацненню мер, накіраваных на абарону кліентаў форэкс-кампаній. Пры гэтым знізіцца адміністрацыйная нагрузка на суб'ектаў пазабіржавага рынку Форэкс і павысіцца эфектыўнасць выканання Нацыянальным форэкс-цэнтрам задачы па выяўленні парушэнняў пры правядзенні аперацый з беспаставачнымі пазабіржавымі фінансавымі інструментамі", - рэзюмавалі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі