Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
20 лютага 2017, 09:01

У Беларусь чакаецца пастаўка 600 тыс. бараляў іранскай нафты

20 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусь чакаецца пастаўка 600 тыс. бараляў іранскай нафты. Такая інфармацыя змешчана ў прэс-рэлізе Нацыянальнай іранскай нафтавай кампаніі (NIOC), апублікаваным на яе сайце.

У паведамленні адзначаецца, што іранская кампанія заключыла кантракт з польскай Beloil Polska - даччыным прадпрыемствам дзяржаўнай "Беларуснафты". Кантракт датычыцца пастаўкі 600 тыс. бараляў іранскай нафты.

Гэта першая закупка Беларуссю іранскай нафты пасля адмены ў мінулым годзе міжнародных санкцый супраць Тэгерана.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі