8 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы намеснік прэм'ер-міністра Аляксандр Турчын на чале беларускай дэлегацыі знаходзіцца з рабочым візітам у Казахстане, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт беларускага ўрада.
Сёння Аляксандр Турчын сустрэўся з прэм'ер-міністрам Казахстана Аскарам Маміным. На перагаворах абмеркаваны пытанні развіцця двухбаковых адносін дзяржаў.
Заўтра першы віцэ-прэм'ер прыме ўдзел у чарговым пасяджэнні міжурадавай беларуска-казахстанскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.-0-