Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
15 сакавіка 2019, 11:46

Турчын абмеркаваў з экспертамі Microsoft шляхі лічбавай трансфармацыі эканомікі

15 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы намеснік прэм'ер-міністра Аляксандр Турчын сумесна з дырэктарам Парка высокіх тэхналогій Усеваладам Янчэўскім правёў сустрэчу ва ўрадзе з групай міжнародных экспертаў кампаніі Microsoft, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Бакі абмяняліся меркаваннямі і бачаннем шляхоў лічбавай трансфармацыі галін эканомікі, сацыяльнай сферы. Разгледжаны вопыт кампаніі Microsoft па рэалізацыі ў іншых краінах свету лічбавых праектаў у галіне электроннага ўрада, аховы здароўя, прамысловасці і інш.

"Для нас важны вопыт іншых краін з тым, каб распрацоўваемая стратэгія лічбавай трансфармацыі эканомікі ўключыла ў сябе лепшыя практыкі і праекты, якія прынеслі найбольшы эфект для насельніцтва, бізнесу і дзяржавы", - адзначыў па выніках сустрэчы Аляксандр Турчын.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі