Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
28 снежня 2017, 18:01

Тавараабарот Беларусі і Азербайджана па выніках года чакаецца на ўзроўні $150 млн

28 снежня, Баку /БЕЛТА - Trend/. Тавараабарот паміж Беларуссю і Азербайджанам па выніках 2017 года чакаецца на ўзроўні $150 млн. Аб гэтым заявіў на прэс-канферэнцыі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Азербайджане Генадзь Ахрамовіч.

Ён нагадаў, што за 10 месяцаў гэтага года тавараабарот паміж краінамі вырас на 15 працэнтаў у параўнанні з паказчыкам аналагічнага перыяду мінулага года і склаў $119 млн. За 2016 год тавараабарот паміж Беларуссю і Азербайджанам склаў $124,5 млн.

"Адыходзячы год быў вельмі пазітыўным з пункту гледжання развіцця эканамічных адносін паміж дзвюма краінамі. За 10 месяцаў года рост гандлёвага абароту склаў 15 працэнтаў, а сам абарот быў на ўзроўні $119 млн. Па выніках года мы чакаем, што тавараабарот дасягне $150 млн, што з'яўляецца нядрэнным рэзультатам", - сказаў Генадзь Ахрамовіч.

Пасол адзначыў, што 2018 год стане знакавым для гандлёвых адносін Беларусі і Азербайджана, і тавараабарот павялічыцца за кошт рэалізацыі шэрага эканамічных праектаў.

"Гандаль паміж дзвюма краінамі мае рознабаковы характар. У прыватнасці, у Азербайджан пастаўляецца прадукцыя машынабудаўнічай, харчовай, дрэваапрацоўчай прамысловасці, фармацэўтыкі. Беларусь у сваю чаргу актыўна імпартуе з Азербайджана прадукцыю нафтахіміі, алюміній для машынабудавання, прадукты харчавання, спіртныя напіткі. У Беларусі быў адкрыты першы замежны гандлёвы дом Азербайджана", - сказаў Генадзь Ахрамовіч.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі