Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
18 ліпеня 2019, 16:54

Субоцін: бар'еры на ўнутраным рынку ЕАЭС павінны быць ліквідаваны ў самы кароткі тэрмін

18 ліпеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Бар'еры на ўнутраным рынку Еўразійскага эканамічнага саюза павінны быць ліквідаваны ў самы кароткі тэрмін. Аб гэтым заявіў член Калегіі (міністр) па прамысловасці і аграпрамысловым комплексе Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) Аляксандр Субоцін на пасяджэнні нацыянальных дзелавых саветаў, праведзеным у Санкт-Пецярбургу на палях VI Форуму рэгіёнаў Расіі і Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ЕЭК.

Аляксандр Субоцін адзначыў, што важным вектарам работы ЕЭК застаецца фарміраванне адзінай безбар'ернай эканамічнай прасторы. Бар'еры ва ўзаемным гандлі павялічваюць выдаткі бізнесу, яны накіраваны супраць інтарэсаў не толькі прадпрымальнікаў, але і саміх дзяржаў - членаў ЕАЭС. "Бар'еры на ўнутраным рынку саюза павінны быць ліквідаваны ў самы кароткі тэрмін і новыя не павінны ўзнікаць", - падкрэсліў міністр ЕЭК.

Ён таксама адзначыў, што важнейшым напрамкам развіцця інтэграцыі з'яўляецца кааперацыя прадпрыемстваў краін ЕЭАС. Дзякуючы актыўнаму ўдзелу бізнесу ўдаецца дасягаць зладжаных дзеянняў па развіцці металургіі, машынабудавання, лёгкай прамысловасці, сельскай гаспадаркі. "Сітуацыя на глабальных прамысловых рынках сёння такая, што рэальна канкурыраваць на іх могуць толькі вельмі вялікія кампаніі, - канстатаваў Аляксандр Субоцін. - Для таго, каб саюз мог заняць значнае месца ў гэтай сістэме, нам неабходны вялікі бізнес, неабходны еўразійскія карпарацыі".

У якасці інструментаў пераводу ў лічбавы фармат прамысловасці ў ЕАЭС камісія стварае Еўразійскую сетку прамысловай кааперацыі, субкантрактацыі і трансеру тэхналогій. Гэта дапаможа дзяржавам "пяцёркі" ў вырашэнні задач па збалансаванай загрузцы прадпрыемстваў і ператоку тэхналогій. На думку міністра ЕЭК, актывізацыя сумесных намаганняў з бізнес-супольнасцю ЕАЭС будзе садзейнічаць стварэнню новых інавацыйных сектараў у эканоміцы саюза і вываду прамысловых комплексаў на новы тэхналагічны ўклад.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі