Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
27 ліпеня 2018, 09:42

Стаўкі акцызаў на аўтамабільнае паліва ў Беларусі прапануецца знізіць на 25 працэнтаў у 2019 годзе

27 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Стаўкі акцызаў на аўтамабільнае паліва ў Беларусі прапануецца знізіць на 25 працэнтаў у 2019 годзе. Гэта прадугледжана папраўкамі ў Падатковы кодэкс, паведамляе БЕЛТА.

Стаўкі акцызаў на аўтамабільны бензін, які не адпавядае класу 5, прапануецца ўстанавіць у памеры Br435,08 за 1 т (на гэты момант Br580,11), на бензін класа 5 - Br252,59 за 1 т (Br336,79), на дызельнае паліва - у памеры Br187,05 (Br249,4) і Br138,33 за 1 т (Br184,44) адпаведна.

Згодна з законапраектам, стаўкі акцызаў на тытунёвыя вырабы таксама прапануецца змяніць, але ў бок павелічэння на 10 працэнтаў у параўнанні з другім паўгоддзем 2018 года. Так, на цыгарэты з фільтрам пры рознічнай цане стаўка можа скласці: для І групы - Br20,71, II групы - Br52,21, III групы - Br59,86 (усё за 1 тыс. штук). Пры гэтым стаўку прапануецца павялічыць і ў другім паўгоддзі 2019 года на 4,5 працэнта да Br21,65 (I група), Br54,58 (II група) і Br62,58 (III група).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі