Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
30 ліпеня 2018, 18:34

Стаўка рэфінансавання можа быць зніжана да канца 2019 года да 9-9,5 працэнта гадавых - Нацбанк

30 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Стаўка рэфінансавання можа быць зніжана да канца 2019 года да 9-9,5 працэнта гадавых. Такія даныя прыводзяцца ў дакладзе намесніка старшыні праўлення Нацыянальнага банка Сяргея Калечыца на пашыраным пасяджэнні праўлення аб выніках рэалізацыі грашова-крэдытнай палітыкі Беларусі за I паўгоддзе, паведамляе БЕЛТА.

Цяпер ва ўрадзе і Нацбанку ідзе актыўная работа над прагнозам развіцця эканомікі і грашова-крэдытнай сферы ў 2019 годзе. Асноўнай мэтай грашова-крэдытнай палітыкі ў наступным годзе стане абмежаванне інфляцыі, якая вымяраецца індэксам спажывецкіх цэн, у межах 5 працэнтаў (снежань 2019 года да снежня 2018-га).

Нацыянальны банк прадоўжыць выкарыстоўваць рэжым манетарнага таргетавання. Прырост сярэдняй шырокай грашовай масы, што застаецца прамежкавым арыенцірам грашова-крэдытнай палітыкі, прагназуецца на ўзроўні 9-12 працэнтаў (снежань 2019 года да снежня 2018-га).

Працэнтная палітыка будзе праводзіцца з улікам неабходнасці дасягнення мэтавага паказчыка па інфляцыі. У прагназуемых макраэканамічных умовах ацэньваецца, што стаўка рэфінансавання можа быць зніжана да канца 2019 года да 9-9,5 працэнта гадавых.

Важнай задачай застаецца нарошчванне золатавалютных рэзерваў краіны да ўзроўню не меншага за $7,1 млрд (2 месяцы імпарту тавараў і паслуг).

"Паспяховасць праводзімай палітыкі, цэнавая, фінансавая, макраэканамічная стабільнасць у краіне ў многім будуць вызначацца ўзгодненасцю дзеянняў Нацыянальнага банка, банкаўскай сістэмы, а таксама ўрада Беларусі. Важны паслядоўнасць і давер да праводзімай палітыкі", - адзначаецца ў дакладзе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі