Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
02 мая 2017, 12:42

Спецыялісты Рассельгаснагляду пачалі інспекцыю прадпрыемстваў у Мінскай і Магілёўскай абласцях

2 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Спецыялісты Рассельгаснагляду пачалі інспекцыю прадпрыемстваў у Мінскай і Магілёўскай абласцях, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання - дырэктар Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Аляксандр Субоцін.

"Спецыялісты Рассельгаснагляду прыехалі ўчора, працуюць ужо. Плануецца, што інспекцыя прадоўжыцца да 5 мая", - сказаў Аляксандр Субоцін, удакладніўшы, што пакуль у Беларусь прыехалі дзве групы правяраючых: адна працуе ў Мінскай вобласці, другая - у Магілёўскай.

Паводле слоў намесніка міністра, канкрэтны спіс прадпрыемстваў, якія будуць праінспектаваны, не ўзгоднены. "Вечарам расійскія калегі будуць паведамляць, якія прадпрыемствы плануюць глядзець на наступны дзень", - адзначыў ён, дадаўшы, што гэта могуць быць любыя прадпрыемствы па перапрацоўцы малака, мяса і рыбы.

Папярэдняя інспекцыя Рассельгаснагляду працавала на беларускіх прадпрыемствах у красавіку на працягу дзевяці дзён. Пяць груп спецыялістаў праінспектавалі 18 прадпрыемстваў. Па выніках інспекцыі былі зняты абмежаванні на ўвоз прадукцыі двух - "Вялес-Міт" і "Бабуліна крынка".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі