Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
05 красавіка 2017, 11:51

Спецыялісты Рассельгаснагляду пачалі інспектаваць беларускія прадпрыемствы

5 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Спецыялісты Рассельгаснагляду пачалі інспектаваць беларускія прадпрыемствы, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання - дырэктар Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Аляксандр Субоцін.

"Сёння спецыялісты Рассельгаснагляду пачалі інспекцыю, дзве групы працуюць на нашых прадпрыемствах у Гомельскай і Брэсцкай абласцях", - праінфармаваў Аляксандр Субоцін.

Плануецца, што інспекцыі будуць прадаўжацца да 9 красавіка.

Як паведамлялася, Беларусь разлічвае на зняцце абмежаванняў па пастаўках сельгаспрадукцыі ў Расію ў красавіку. Абмежаванні дзейнічаюць адносна 12 малочных прадпрыемстваў, 8 мясакамбінатаў і 3 буйных птушкафабрык Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі