Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
08 кастрычніка 2018, 14:04

S&P пацвердзіла суверэнныя крэдытныя рэйтынгі Беларусі "В/В" са стабільным прагнозам

8 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Standard & Poor's пацвердзіла доўгатэрміновыя і кароткатэрміновыя суверэнныя крэдытныя рэйтынгі Беларусі па абавязацельствах у нацыянальнай і замежнай валютах "В/В", прагноз - стабільны, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на інфармацыю агенцтва.

У прагнозе адлюстравана меркаванне аналітыкаў агенцтва, што знешнеэканамічныя дысбалансы краіны не павялічацца, грашова-крэдытная палітыка будзе заставацца параўнальна стрыманай у бліжэйшыя 12 месяцаў, урад захавае доступ да рынкаў капіталу і будзе атрымліваць падтрымку ад урада Расійскай Федэрацыі для рэфінансавання дзярждоўгу з надыходзячымі тэрмінамі пагашэння.

Эксперты Standard & Poor's ацэньваюць сярэднія тэмпы росту ВУП Беларусі ў 2019-2021 гадах на ўзроўні 2 працэнты ў год.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі