Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
16 лютага 2018, 13:40

Слуцкі дражджавы завод плануе выйсці на поўныя магутнасці ў 2019 годзе

16 лютага, Слуцк /Кар. БЕЛТА/. Слуцкі дражджавы завод плануе выйсці на поўныя магутнасці ў 2019 годзе. Аб гэтым Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку далажыў старшыня канцэрна "Белдзяржхарчпрам" Аляксандр Забела, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы завод запусцілі 29 чэрвеня 2017 года, працаваць пачалі практычна са жніўня. Так, загрузка на першым этапе пакуль невысокая: каля 23 працэнтаў ад існуючых магутнасцей. Але мы плануем ужо ў гэтым годзе выйсці на 18 тыс. т, у наступным - поўнасцю на вытворчыя магутнасці", - расказаў Аляксандр Забела.

Ён растлумачыў, што вытворчая магутнасць завода - 20 тыс. т дражджэй у год. Пры гэтым прадпрыемства можа павялічыць аб'ёмы ў некалькі разоў без будаўніцтва дадатковых аб'ектаў.

"Вы павінны працаваць належным чынам. На працягу бягучага года ўсе пытанні павінны быць зняты", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы папярэдзіў, што штучна ствараць умовы для паспяховай работы прадпрыемствы не будуць, паколькі ў краіне ёсць іншыя такія вытворчасці, ім таксама неабходна рэалізоўваць сваю прадукцыю. "Каб не было ўшчамлення ні аднаго, ні другога калектыву", - адзначыў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі