Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
11 студзеня 2018, 09:04

Скарэкціраваны пералік атэстуемых відаў будаўнічай дзейнасці ўнясуць у Саўмін у лютым

11 студзеня, Мінск /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва ў лютым унясе ў Савет Міністраў скарэкціраваны пералік відаў архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці (іх складнікаў), якія ажыццяўляюцца суб'ектамі гаспадарання пры наяўнасці атэстатаў адпаведнасці. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў намеснік міністра архітэктуры і будаўніцтва Дзмітрый Семянкевіч па выніках прамой лініі на тэму "Дэкрэт нумар 7 "Аб развіцці прадпрымальніцтва": новаўвядзенні ў сферы будаўніцтва".

"У лютым плануем унесці ў Савет Міністраў абноўлены пералік відаў дзейнасці, для ажыццяўлення якіх неабходна мець атэстат адпаведнасці. Скарачаецца 24 віды дзейнасці і 33 падвіды", - адзначыў Дзмітрый Семянкевіч. Паводле яго слоў, праект адпаведнай пастановы падрыхтаваны ў мэтах развіцця дэкрэта нумар 7.

Таксама Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва распрацавала план мерапрыемстваў па распрацоўцы Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці. "Ужо летам мы павінны ўнесці дакумент у Саўмін", - расказаў намеснік міністра.

Дзмітрый Семянкевіч паведаміў, што міністэрства прадоўжыць шырокую інфармацыйную кампанію па растлумачэнні норм дэкрэта і прынятых у мэтах яго развіцця дакументаў. Плануецца, што кожны месяц будуць праводзіцца прамыя лініі. Акрамя таго, спецыялісты Мінбудархітэктуры ў канцы лютага правядуць выязныя нарады ў аблвыканкамах. Таксама на сайце міністэрства адкрыецца спецыяльная рубрыка, прысвечаная рэалізацыі дэкрэта.

На праведзеную прамую лінію пазванілі больш за 10 чалавек з рознымі пытаннямі, якія датычацца палажэнняў дэкрэта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі