Сцяг Субота, 11 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
10 мая 2018, 09:45

Сяўба ранніх яравых завершана ў Беларусі

10 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сяўба ранніх яравых завершана ў Беларусі. Аб гэтым сведчаць аператыўныя даныя Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, паведамляе БЕЛТА.

У цэлым раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры ў гэтым годзе планавалася пасеяць на плошчы 1,019 млн га. Найбольшыя плошчы адведзены ў Мінскай і Віцебскай абласцях (217 тыс. га і 204 тыс. га адпаведна).

Паводле інфармацыі на 10 мая, сяўба яравых культур праведзена на плошчы 2 млн га, або 78,3 працэнта ад плана. Кукуруза пасеяна ўжо на 55,8 працэнта адведзеных плошчаў (521,3 тыс. га).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі