Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
08 кастрычніка 2019, 09:49

Сяўба азімых збожжавых завяршаецца ў Беларусі

8 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Азімыя збожжавыя ў Беларусі пасеяны больш як на 1,3 млн га, што складае 97,9 працэнта да плана, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўныя даныя Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле даных на 8 кастрычніка, сяўба азімых у Брэсцкай, Мінскай і Магілёўскай абласцях завершана. У Гомельскай вобласці засеяна 99 працэнтаў плошчаў, Гродзенскай - 94 працэнты, Віцебскай - 85,9 працэнта. У цэлым у гэтым годзе азімыя збожжавыя зоймуць 1,352 млн га сельгасплошчаў.

Збожжавыя і зернебабовыя культуры ў Беларусі (разам з кукурузай) убраны з 2,17 млн га, што складае 93,8 працэнта запланаваных да ўборкі плошчаў. Беларускія аграрыі намалацілі звыш 7 млн т збожжа. Сярэдняя ўраджайнасць - 32,5 ц/га (на аналагічную дату ў 2018 годзе - 29,4 ц/га). Самы вялікі намалот у Мінскай вобласці - больш як 1,8 млн т збожжа. У Брэсцкай і Гродзенскай абласцях намалочана больш як па 1,3 млн т збожжа, Віцебскай - больш за 980 тыс. т, Магілёўскай - 809,1 тыс. т, Гомельскай - звыш 834 тыс. т.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі