Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
02 кастрычніка 2018, 10:14

Сяўба азімых збожжавых завяршаецца ў Беларусі

2 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сяўба азімых збожжавых завяршаецца ў Беларусі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле даных на 2 кастрычніка, сяўба азімых збожжавых праведзена на плошчы больш як 1,2 млн га (95,6 працэнта ад плана). У Мінскай і Віцебскай абласцях сяўба завершана. У Магілёўскай вобласці азімыя збожжавыя пасеяны на 97,2 працэнта плошчаў, Брэсцкай - 95,1 працэнта, Гродзенскай - 89,3 працэнта, Гомельскай - 75,7 працэнта.

Бульба ўбрана з 21,1 тыс. га (70,5 працэнта ад плана), накапана 589,5 тыс. т. Ураджайнасць складае 279,8 ц/га.

Кукуруза ўбрана з 632,1 тыс. га (65,4 працэнта ад плана). Зерня кукурузы намалочана 752,5 тыс. т (ураджайнасць вышэйшая за мінулагоднюю - 84,3 ц/га супраць 74,3 ц/га).

Цукровых буракоў сабралі з 35,9 працэнта плошчаў, накапана больш як 1,5 млн т. Ураджайнасць склалася на ўзроўні 431,7 ц/га. Цукрыстасць вышэйшая за мінулагоднюю: 16,37 працэнта супраць 15,41 працэнта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі