Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
27 ліпеня 2018, 14:35

Сярэднія стаўкі зямельнага падатку па раёнах у 2019 годзе прапануецца павялічыць на 5,3 працэнта

27 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сярэднія стаўкі зямельнага падатку па раёнах у 2019 годзе прапануецца павялічыць на 5,3 працэнта. Гэта прадугледжана папраўкамі ў Падатковы кодэкс, паведамляе БЕЛТА.

Сярэднія стаўкі зямельнага падатку ўстаноўлены ў фiксаваных сумах у беларускіх рублях за 1 га. Напрыклад, у Мінскім раёне яе прапануецца ўстанавіць у памеры Br21,84, Брэсцкім - Br20,01, Віцебскім - Br7,66, Гомельскім - Br13,53, Гродзенскім - Br23,92, Магілёўскім - Br21,35.

Стаўкі зямельнага падатку на ўчасткі ў залежнасці ад відаў функцыянальнага выкарыстання ўчасткаў прапануецца пакінуць на цяперашнім узроўні для жылой шматкватэрнай зоны - 0,025 працэнта, жылой сядзібнай зоны - 0,1 працэнта, вытворчай зоны - 1,1 працэнта.

Праектам дакумента таксама прадугледжана, што мясцовыя Саветы дэпутатаў з 2019 года маюць права павялічваць (змяншаць) не больш чым у 2 разы стаўкі падатку на нерухомую маёмасць асобным катэгорыям плацельшчыкаў (цяпер у 2,5 раза).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі