Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
12 красавіка 2019, 18:42

Сямашка: эканамічнае ўзаемадзеянне з'яўляецца базісам інтэграцыі паміж Беларуссю і Расіяй

12 красавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Эканамічнае ўзаемадзеянне з'яўляецца базісам беларуска-расійскіх інтэграцыйных працэсаў. На гэта звярнуў увагу Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка сёння ў Маскве на ўстаноўчай канферэнцыі Асацыяцыі знешнепалітычных даследаванняў імя А.А.Грамыкі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе дыппрадстаўніцтва.

"Галоўная задача - умацоўваць і развіваць эканамічнае ўзаемадзеянне, гандлёвыя адносіны, якія з'яўляюцца глыбінным базісам інтэграцыйных працэсаў паміж нашымі краінамі, - сказаў дыпламат. - Упэўнены, што такая палітыка непазбежна акажа пазітыўны ўплыў і на ўзаемаадносіны са знешнім контурам, паколькі будзе садзейнічаць фарміраванню стабільнага, прадказальнага эканамічнага асяроддзя, прыцягненню ў рэгіён інвестыцыйных рэсурсаў, новых тэхналогій і ў выніку - стварэнню паспяховых на ўнутраным і знешнім рынках сумесных прадуктаў".

Уладзімір Сямашка таксама адзначыў, што заснаванне асацыяцыі з'яўляецца важным складнікам гуманітарнага супрацоўніцтва. "Саюзная дзяржава - гэта наша з Расіяй рэальнае дасягненне. Беларускія і расійскія грамадзяне прывыклі ўжо да адсутнасці меж паміж краінамі, існуючых аднолькавых магчымасцей для развіцця чалавечага патэнцыялу. І гэту работу неабходна актыўна прадаўжаць", - падкрэсліў пасол.

Ініцыятыва па стварэнні асацыяцыі прымеркавана да 110-годдзя з дня нараджэння Андрэя Грамыкі - ураджэнца Беларусі, які на працягу 28 гадоў узначальваў МЗС СССР і ўнёс значны ўклад у фарміраванне пасляваеннай сістэмы міжнародных адносін. На ўстаноўчай канферэнцыі была абмеркавана падрыхтоўка да правядзення асацыяцыяй першай экспертнай сесіі высокага ўзроўню ў ліпені ў Санкт-Пецярбургу на VI Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў, дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Рахманаў, віцэ-спікер Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі Ільяс Умаханаў, кіраўнікі акадэмічных інстытутаў, рэктары ВНУ, вядучыя вучоныя і эксперты з Беларусі і Расіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі