Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
03 мая 2018, 16:12

Шумілін: аддача па навукова-тэхнічных праграмах перасягае 7 рублёў на рубель дзяржукладанняў

3 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі аддача па навукова-тэхнічных праграмах перасягае 7 рублёў на рубель дзяржаўных укладанняў, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Аляксандр Шумілін.

"На 2018 год з цэнтралізаванага інавацыйнага фонду мы выдзелілі Br95 млн на прыкладныя даследаванні павялічыўшы фінансаванне амаль у 2,5 раза ў параўнанні з 2017 годам. Другі год запар праекты ў рамках дзяржаўных навукова-тэхнічных праграм прафінансаваны ў поўным аб'ёме", - сказаў Аляксандр Шумілін.

Эфектыўнасць рэалізуемых праектаў узрастае, дадаў старшыня Дзяржкамітэта па навуцы і тэхналогіях. "Трэці год пяцігодкі аддача па дзяржаўных навукова-тэхнічных праграмах у сярэднім у нас перасягае 7 рублёў на рубель дзяржаўных укладанняў. Для сярэдзіны пяцігодкі гэта нядрэнны паказчык", - адзначыў Аляксандр Шумілін.

Раней паведамлялася, што ДКНТ пэўную частку сродкаў мае намер накіроўваць на так званыя звышрызыкоўныя праекты, якія могуць прынесці добрыя вынікі. Паводле слоў Аляксандра Шуміліна, гэта не азначае, што патрабаванне за рэзультаты навуковай дзейнасці будзе зніжана. Па-ранейшаму будзе забяспечаны строгі кантроль. У той жа час у навуцы заўсёды прысутнічае рызыка, нельга быць упэўненым, што ўсе праекты, якія рэалізуюцца, будуць паспяховыя. "Калі навуковая арганізацыя не атрымала запланаванага рэзультату і гэта адбылося па аб'ектыўных прычынах, мы будзем прымаць рашэнне па магчымасці вяртання грошай", - сказаў ён. Напрацоўкі будуць выкарыстаны ў далейшых навуковых даследаваннях, а таксама паслужацьу цэлым на карысць развіцця дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі