Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
09 лістапада 2018, 11:51

СГА адзначае важнасць маючага адбыцца далучэння Беларусі да арганізацыі

9 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сусветная гандлёвая арганізацыя лічыць важным уступленне ў яе рады Беларусі. Пазіцыю арганізацыі агучыў напярэдадні намеснік генеральнага дырэктара СГА Алан Вулф на сустрэчы з міністрам эканомікі Беларусі Дзмітрыем Крутым, паведамілі БЕЛТА ў Мінэканомікі.

Дзмітрый Крутой асвятліў работу па вырашэнні найбольш актуальных пытанняў у парадку дня далучэння Беларусі да Сусветнай гандлёвай арганізацыі, якія ўваходзяць у кампетэнцыю Мінэканомікі (інвестыцыйны рэжым, прамысловая палітыка і прамысловыя субсідыі, звязаныя з гандлем інвестыцыйныя меры, гандаль паслугамі і інш.). Акрамя таго, ён пацвердзіў прыхільнасць Беларусі да норм і правіл СГА, што пакладзены ў аснову права Еўразійскага эканамічнага саюза.

Міністр эканомікі выказаў удзячнасць за падтрымку ў перагаворным працэсе па далучэнні Беларусі да СГА, расказалі ў Міністэрстве. У сваю чаргу Алан Вулф заявіў аб важнасці далучэння Беларусі да шматбаковай гандлёвай сістэмы і падтрымаў імкненне краіны стаць паўнапраўным членам СГА ў час Міністэрскай канферэнцыі СГА, якая пройдзе ў 2020 годзе ў Астане. Пры гэтым намеснік гендырэктара СГА нагадаў, што для дасягнення гэтай мэты Беларусі неабходна завяршыць усе перагаворныя трэкі да канца 2019 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі