Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
16 лістапада 2019, 12:16

Сербска-беларускі бізнес-форум пройдзе ў Бялградзе 3 снежня

16 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сербска-беларускі бізнес-форум пройдзе ў Бялградзе 3 снежня. Такая інфармацыя размешчана на сайце Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, паведамляе БЕЛТА.

У час бізнес-форуму будуць разгледжаны перспектыўныя напрамкі беларуска-сербскага гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, бягучыя пытанні вядзення бізнесу, адбудзецца падпісанне двухбаковых камерцыйных кантрактаў і пагадненняў.

Пасля завяршэння пленарнай часткі мерапрыемства будзе арганізавана кантактна-кааперацыйная біржа, удзельнікі якой абмяркуюць магчымасці двухбаковага супрацоўніцтва ў сферах прамысловай вытворчасці і машынабудавання, сельскай гаспадаркі, нафтахіміі, вытворчасці прадуктаў харчавання, фармацэўтыкі, лёгкай прамысловасці, дрэваапрацоўкі і іншых.

Зацікаўленым прыняць удзел трэба прайсці анлайн-рэгістрацыю на сайце Беларускай гандлёва-прамысловай палаты да 18 лістапада. Пры наяўнасці гатовых да падпісання дакументаў з сербскімі партнёрамі неабходна паведаміць аб гэтым БелГПП.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі