Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
14 лістапада 2016, 10:58

Савіных: візіт Эрдагана - сігнал турэцкаму бізнесу да максімальна шырокага супрацоўніцтва з Беларуссю

14 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Візіт у Беларусь Прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана служыць для турэцкага бізнесу сігналам да максімальна шырокага супрацоўніцтва з беларускімі партнёрамі. Аб гэтым Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Турцыі Андрэй Савіных заявіў 13 лістапада ў эфіры праграмы "Контуры" на тэлеканале АНТ, паведамляе БЕЛТА.

Андрэй Савіных звярнуў увагу, што прэзідэнты Беларусі і Турцыі ў час візіту вельмі адкрыта абмяркоўвалі ўсе пытанні. "Можна сказаць, што паміж нашымі краінамі не існуе закрытых тэм. Ёсць перш за ўсё зацікаўленасць у развіцці супрацоўніцтва па ўсіх напрамках, - адзначыў дыпламат. - Для турэцкага бізнесу візіт у Беларусь Рэджэпа Таіпа Эрдагана - сігнал для пачатку максімальна шырокамаштабнага супрацоўніцтва".

Закранаючы перспектывы павелічэння беларуска-турэцкага тавараабароту да $1 млрд, пасол прывёў некалькі канкрэтных прыкладаў, за кошт чаго гэта лічба можа быць дасягнута. Так, на думку Андрэя Савіных, добрыя перспектывы на турэцкім рынку ў БелАЗа. Беларуская тэхніка можа быць задзейнічана на будаўніцтве другога канала грузавых суднаў з Чорнага ў Мармуровае мора, які называюць другім Басфорам.

Пасол лічыць, што візіт у Беларусь кіраўніка турэцкай дзяржавы пасадзейнічае таксама росту колькасці турыстаў з Турцыі. У сваю чаргу гэта паслужыць асновай для павелічэння колькасці авіярэйсаў паміж краінамі. Беларусь зацікаўлена ў тым, каб у краіну прыязджала больш турэцкіх турыстаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі