Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
09 жніўня 2019, 12:42

Саўмін пашырыў пералік паслуг, якія адносяцца да біржавых тавараў

9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Савет Міністраў пашырыў пералік паслуг, якія адносяцца да біржавых тавараў. Адпаведная пастанова нумар 527 ад 7 жніўня 2019 года апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Рашэнне прынята на падставе закона "Аб таварных біржах". Папярэдняя пастанова нумар 739 ад 2 кастрычніка 2017 года "Аб аднясенні некаторых відаў паслуг да біржавога тавару" прызнана страціўшай сілу.

Цяпер у пералік уключаны паслугі ў галіне лясной гаспадаркі (лесаводства і лесанарыхтовак); па сушцы, прамочванні або хімічнай апрацоўцы драўніны, у галіне вытворчасці распілаванай і струганай драўніны; паслугі ў галіне вытворчасці іншай прадукцыі з драўніны, вырабаў з корку, саломкі і іншых матэрыялаў для пляцення; паслугі аўтамабільнага транспарту па перавозках грузаў; паслугі пагрузачна-разгрузачныя; па перагрузцы (перавалцы) грузаў.

Раней да біржавога тавару адносіліся паслугі ў галіне лясной гаспадаркі (лесаводства і лесанарыхтовак).

Новаўвядзенні ўступаюць у сілу праз тры месяцы пасля афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі