Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
08 кастрычніка 2018, 09:00

Сацыяльная накіраванасць бюджэту ў 2019 годзе вырасце - Андрэйчанка

8 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Бюджэт Беларусі на 2019 год будзе яшчэ больш сацыяльна накіраваным, чым у папярэднія гады. Аб гэтым заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка ў эфіры тэлеканала СТБ , паведамляе БЕЛТА.

"Другарадных пытанняў у дэпутатаў няма. Што датычыцца бюджэту на наступны год, то кансалідаваны бюджэт у нас практычна дасягае Br37 млрд, - сказаў Уладзімір Андрэйчанка. - Вы ведаеце, што каля 10 працэнтаў бюджэтных сродкаў, якія мы раней трацілі на падтрымку прамысловых прадпрыемстваў, накіроўваем на павелічэнне аб'ёмаў асігнаванняў на сацыяльную сферу. І ў новым годзе сацыяльная накіраванасць яшчэ вырасце ў параўнанні з папярэднімі гадамі", - сказаў Уладзімір Андрэйчанка.

Актыўна працуюць дэпутаты і над змяненнямі ў Падатковы кодэкс. "Прэзідэнтам пастаўлена задача спрасціць яго, зрабіць больш зразумелым людзям. Не магу сказаць, што мы на 100 працэнтаў вырашылі гэту задачу. Але значны крок наперад зроблены, магчыма, штосьці давязецца дапрацоўваць", - адзначыў старшыня Палаты прадстаўнікоў.

Таксама ён падкрэсліў, што большасць законапраектаў, якія цяпер знаходзяцца ў палаце, так ці інакш накіраваны на дасягненне паказчыка ВУП да 2020 года $100 млрд, таму закранаюць тэмы развіцця малога і сярэдняга бізнесу, прыцягнення інвестыцый і г. д. "Мы ратыфікавалі шэраг пагадненняў, накіраваных на прыцягненне выгадных для Беларусі інвестыцый. Гэта будзе павялічваць аб'ём валавога ўнутранага прадукту, вырашаць пытанні занятасці нашага насельніцтва, напаўнення бюджэту і павышэння ўзроўню заработнай платы", - сказаў на заканчэнне Уладзімір Андрэйчанка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі