Фота з архіва
11 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У студзені 2024 года сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі Беларусі склалася дадатным у памеры $98,5 млн, знешнегандлёвы абарот павялічыўся на 0,4 працэнта ў параўнанні са студзенем мінулага года да $7,2 млрд. Адпаведныя статыстычныя даныя апублікаваны на сайце Нацыянальнага банка, паведамляе БЕЛТА.
Сальда знешняга гандлю таварамі за студзень бягучага года склала мінус $125 млн. Імпарт тавараў склаўся ў памеры $3,2 млрд, экспарт - $3 млрд.
Нівеліраванню адмоўнага сальда знешняга гандлю таварамі садзейнічаў знешні гандаль паслугамі, дадатнае сальда якога па выніках студзеня 2024 года склала $223,5 млн. У цэлым за студзень 2024 года экспарт паслуг склаў $0,6 млрд, імпарт - $0,4 млрд.-0-