Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
28 снежня 2017, 20:01

Румас расказаў, куды ў 2017 годзе накіроўваліся сродкі сямейнага капіталу

28 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня праўлення ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь" Сяргей Румас расказаў журналістам, куды ў 2017 годзе накіроўваліся сродкі сямейнага капіталу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У гэтым годзе асноўныя праекты, дзе працавалі сродкі сямейнага капіталу, - гэта будаўніцтва другой узлётна-пасадачнай паласы ў Нацыянальным аэрапорце, дарог Мінск-Мядзел і Мінск-Мікашэвічы, набыццё самалётаў "Белавія". Акрамя таго, мы ўкладалі іх у аблігацыі Беларускай чыгункі, а таксама аблігацыі суб'ектаў гаспадарання, такіх як "Контэ Спа" і Тураўскі малочны камбінат", - расказаў кіраўнік Банка развіцця.

Пры гэтым Сяргей Румас адзначыў, што гаварыць, якія праекты будуць прафінансаваны за кошт сродкаў сямейнага капіталу ў 2018 годзе, пакуль рана. "Рашэнне аб канкрэтным укладанні гэтых сродкаў прымае не старшыня праўлення, а крэдытны камітэт. Перш чым дакументы трапляюць на разгляд у крэдытны камітэт, яны праходзяць вельмі складаную працэдуру. Але ў наступным годзе праекты таксама будуць, таму што мы выконваем тую фінансавую мадэль, якая закладзена ва ўказе, а для гэтага трэба, каб сродкі сямейнага капіталу працавалі ў акупных праектах", - адзначыў ён.

Гэты від доўгатэрміновай падтрымкі шматдзетных сем'яў быў уведзены з 1 студзеня 2015 года па дзяржпраграме "Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека". Сямейны капітал - аднаразовае прадастаўленне безнаяўных грашовых сродкаў у памеры $10 тыс. пры нараджэнні, усынаўленні (удачарэнні) трэцяга або наступных дзяцей. У 2015 годзе было адкрыта 11582 дэпазітныя рахункі, у 2016-м - 18983.

Праграма падтрымкі шматдзетных сем'яў разлічана на 5 гадоў - з 1 студзеня 2015 па 31 снежня 2019 года. Грашовыя сродкі ў памеры $10 тыс. прадастаўляюцца сем'ям для выкарыстання ў Беларусі ў поўным аб'ёме або па частках у безнаяўным парадку - па адным або некалькіх напрамках: паляпшэнне жыллёвых умоў, атрыманне адукацыі, атрыманне паслуг у сферы сацыяльнага абслугоўвання, аховы здароўя, фарміраванне накапляльнай (дадатковай) пенсіі маці (мачахі) у поўнай сям'і, аднаго з бацькоў у няпоўнай сям'і.

Да пачатку выкарыстання налічанага сямейнага капіталу гэтыя сродкі кіруюцца Банкам развіцця.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі