Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
21 лістапада 2019, 16:32

Румас прыме ўдзел у інвестыцыйным саміце "Усходняга партнёрства" ў Лондане

21 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас накіраваўся з двухдзённым рабочым візітам у Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ў Лондане кіраўнік беларускага ўрада правядзе сустрэчы з членам брытанскай каралеўскай сям'і прынцам Майклам Кенцкім і прэзідэнтам Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця Сумам Чакрабарці. Пройдуць перагаворы з кіраўніцтвам кампаніі CAD CAM Automotive, па выніках якіх чакаецца падпісанне пагаднення аб стварэнні зборачнай вытворчасці беларускіх электробусаў у Вялікабрытаніі.

Сяргей Румас 22 лістапада прыме ўдзел у першым інвестыцыйным саміце Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця для краін - удзельніц "Усходняга партнёрства". У гэты ж дзень запланаваны сустрэчы з кіраўніцтвам ЕБРР, Еўрапейскага інвестыцыйнага банка. Чакаецца падпісанне дакументаў у мэтах развіцця супрацоўніцтва Беларусі з еўрапейскімі банкамі.

Праграмай рабочага візіту таксама прадугледжаны перагаворы Сяргея Румаса з еўракамісарам па пытаннях пашырэння палітыкі добрасуседства Ёханесам Ханам і прэм'ер-міністрам Украіны Аляксеем Ганчаруком.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі