Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
21 сакавіка 2019, 18:40

Румас: пастаўленыя пры стварэнні ЕАЭС мэты не страцілі актуальнасці

21 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пастаўленыя пры стварэнні Еўразійскага эканамічнага саюза мэты не страцілі актуальнасці. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас у інтэрв'ю тэлеканалу "Расія 24" для фільма пра Еўразійскі эканамічны саюз, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

"Мэты, якія былі перад Еўразійскім эканамічным саюзам, і сёння не страцілі сваёй актуальнасці. Нельга сказаць, што мы дасягнулі мэт, якія ставілі перад сабой пры ўтварэнні гэтага саюза, - сказаў Сяргей Румас. - Паколькі асноўная мэта - забяспечыць бесперашкодны рух тавараў, паслуг, рабочай сілы і капіталу, а таксама выйсці на скаардынаваныя, узгодненыя і адзіныя палітыкі ў тых сектарах, якія вызначаны дагаворам аб заснаванні".

Прэм'ер-міністр адзначыў, што ўсе краіны пры ўступленні ў ЕАЭС мелі свае мэты, і, напэўна, ніводная з удзельніц не зможа сказаць, што ўсе гэтыя мэты дасягнуты і ёсць поўнае задавальненне ад таго, як функцыянуе саюз. "Разам з тым гэта не падстава гаварыць аб тым, што саюз не адбыўся і нехта расчараваўся ў ім. Гэта дадатковая магчымасць, каб паглыбляць інтэграцыю і працаваць над тымі пытаннямі, якія ў нас пакуль не атрымалася вырашыць", - дадаў кіраўнік беларускага ўрада. Беларусь цікавіць у першую чаргу стварэнне аднолькавых умоў канкурэнцыі з вырашэннем пытанняў па цэнах на энерганосьбіты, стварэнне безбар'ернага асяроддзя для гандлю і ўрэгуляванне сітуацыі з доступам на рынак дзяржзакупак.

Сяргей Румас таксама адказаў на пытанні, якія датычыліся вытворчай кааперацыі, лічбавай эканомікі і перспектыў інтэграцыі ў Еўразійскім эканамічным саюзе.

Фільм, у якім плануюцца інтэрв'ю з усімі кіраўнікамі ўрадаў краін - удзельніц саюза, здымаецца да пяцігоддзя падпісання Дагавора аб ЕАЭС.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі