Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
25 мая 2018, 12:14

Рэгіянальныя саветы па развіцці прадпрымальніцтва створаць ва ўсіх абласцях Беларусі да сярэдзіны чэрвеня

25 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэгіянальныя саветы па развіцці прадпрымальніцтва створаць ва ўсіх абласцях Беларусі да сярэдзіны чэрвеня. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам старшыня Савета па развіцці прадпрымальніцтва Аляксандр Турчын, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Работа па стварэнні рэгіянальных саветаў па развіцці прадпрымальніцтва практычна завершана, засталася Віцебская вобласць. Там неабходна падпісаць адпаведнае рашэнне аблвыканкама. Гэта будзе зроблена калі не ў маі, то да сярэдзіны чэрвеня дакладна", - сказаў Аляксандр Турчын.

Ён адзначыў, што работа ў такіх саветах ужо ідзе. "Можа, не так хутка, як хацелася б, але гэта работа вядзецца - праходзяць першыя пасяджэнні, людзі абмяркоўваюць праблемы. І гэта вельмі важна, што з'яўляюцца такія дыялогавыя пляцоўкі, на якіх вырашаюцца спрэчныя пытанні", - падкрэсліў ён.

Гаворачы аб іншых ініцыятывах, над якімі працуе Савет па развіцці прадпрымальніцтва, Аляксандр Турчын нагадаў, што на завяршальнай стадыі знаходзіцца ініцыятыва па ўнясенні змяненняў ва ўказ нумар 488 "Аб некаторых мерах па папярэджанні незаконнай мінімізацыі сум падатковых абавязацельстваў". Акрамя таго, прапануецца абмеркаваць змяненні некалькіх артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Размова ідзе пра артыкулы 233 і 234, якія датычацца незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці і лжэпрадпрымальніцтва. "Свае прапановы мы накіравалі ў Палату прадстаўнікоў і прапанавалі на такой шырокай дыскусійнай пляцоўцы з удзелам прадстаўнікоў бізнесу, юрыстаў, дэпутатаў абмеркаваць іх і прыйсці да нейкага агульнага меркавання", - канстатаваў Аляксандр Турчын.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі