Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
17 ліпеня 2018, 16:29

Рэальныя грашовыя даходы беларусаў у студзені-маі ўзраслі на 7,7 працэнта

17 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва Беларусі ў студзені-маі 2018 года склалі 107,7 працэнта да ўзроўню аналагічнага перыяду 2017-га, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

У агульным аб'ёме грашовых даходаў аплата працы займае 64 працэнты, даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці, якая прыносіць даход, - 8 працэнтаў, трансферты насельніцтву (пенсіі, дапамогі, стыпендыі і іншыя) - 23,6 працэнта, даходы ад уласнасці і іншыя даходы - 4,4 працэнта.

Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва - грашовыя даходы за вылікам падаткаў, збораў і ўзносаў, скарэкціраваныя на індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі