Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
27 сакавіка 2019, 11:40

Рассельгаснагляд зняў абмежаванні на пастаўкі малака з трох беларускіх прадпрыемстваў

27 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Рассельгаснагляд) прызнала страціўшым сілу ўказанне аб часовым абмежаванні на пастаўкі на тэрыторыю Расійскай Федэрацыі малака вытворчасці трох беларускіх прадпрыемстваў. Такая інфармацыя размешчана на сайце расійскага ведамства, паведамляе БЕЛТА.

Зняты абмежаванні на пастаўкі малака з ТАА "Нясвіжскі завод дзіцячага харчавання", ААТ "Мінскі малочны завод нумар 1" і СТАА "Данон Пружаны".

Абмежаванні былі ўведзены з 16 ліпеня 2018 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі