28 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Рассельгаснагляд) узгадніла зняцце часовых абмежаванняў на пастаўкі прадукцыі двух беларускіх прадпрыемстваў - ААТ "Брэсцкі мясакамбінат" і ПВУП "15 авеню". Такая інфармацыя размешчана на сайце расійскага ведамства, паведамляе БЕЛТА.
Пісьмо з інфармацыяй аб узгадненні зняцця часовых абмежаванняў накіравана ў адрас Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі.-0-