Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
14 снежня 2016, 13:40

"Рассельгаснагляд" прад'яўляе да беларускай прадукцыі неабгрунтавана завышаныя патрабаванні - Мінсельгасхарч

14 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Рассельгаснагляд" прад'яўляе да беларускай прадукцыі неабгрунтавана завышаныя патрабаванні. Аб гэтым заявіў у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Ігар Брыло, паведамляе БЕЛТА.

Паводле слоў Ігара Брыло, прэтэнзіі "Рассельгаснагляду" да беларускіх прадпрыемстваў адносна якасці неабгрунтаваныя, аб прадузятасці расійскага ведамства сведчыць і адказ Еўразійскай эканамічнай камісіі. "Мы гатовы весці дыялог па любой неадпаведнасці, калі яна на самай справе існуе", - адзначыў ён, дадаўшы, што кожны выпадак аналізуецца, праводзіцца маніторынг усяго вытворчага ланцужка на заводзе, да якога былі пытанні.

Намеснік міністра падкрэсліў, што часта сустракаюцца факты падробак беларускіх прадуктаў харчавання. Так, выяўлена 12 выпадкаў фальсіфікацыі прадукцыі Шчучынскага масласырзавода. У выніку закрываецца доступ на расійскі рынак прадпрыемствам, якія не маюць дачынення да выяўленых парушэнняў.

"Мы адправілі некалькі матэрыялаў па кожным факце. Расследаванні пацвярджаюць, што такая прадукцыя на тэрыторыі Беларусі не выпускалася", - паведаміў Ігар Брыло.

Першы намеснік дырэктара Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгасхарча Аляксандр Куцко праінфармаваў, што склалася негатыўная практыка, калі на граніцы Расійскай Федэрацыі і Беларусі ўведзены пункты папярэдняга паведамлення, дзе з боку "Рассельгаснагляду" адносна беларускай прадукцыі ажыццяўляецца татальны кантроль. "Практычна кожная машына адкрываецца, ажыццяўляецца надгляд, ёсць выпадкі выгрузкі тавараў на вуліцу, адбіраюцца пробы для далейшых лабараторных даследаванняў. Гэтыя дзеянні супярэчаць нормам, закладзеным у дагаворы аб стварэнні Еўразійскага эканамічнага саюза. Сітуацыя не вырашаецца, а ў адносінах да беларускіх вытворцаў выстаўляюцца ўсё новыя патрабаванні і прэтэнзіі", - адзначыў Аляксандр Куцко.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі